Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ашаламі́цца, -ламлю́ся, -ло́мішся, -ло́міцца; зак.

Разгубіцца, здзівіцца.

|| незак. ашаламля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

ашаламі́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ло́млены; зак., каго-што.

1. Задурыць галаву.

Несціханы лямант ашаламіў галаву.

2. Надта здзівіць, азадачыць, зрабіць моцнае ўражанне.

Нечаканая тэлеграма ашаламіла яго.

|| незак. ашаламля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

ашаламле́нне, -я, н.

Стан збянтэжанасці, разгубленасці або ўзрушэння.

На яго найшло нейкае а.

ашаламля́льны, -ая, -ае.

Які можа зрабіць моцнае ўражанне, ашаламіць.

Ашаламляльныя весці.

|| наз. ашаламля́льнасць, -і, ж.

ашале́ць гл. шалець.

ашалёвачны, -ая, -ае (спец.).

Звязаны з ашалёўкай, прызначаны для ашалёўкі.

А. матэрыял.

Ашалёвачныя работы.

ашальмава́ць гл. шальмаваць.

ашалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Абшыць дошкамі.

А. хату.

|| незак. ашалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ашалёўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і ашалёўванне, -я, н.

ашатрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Абадраць, ачысціць зерне перад памолам.

А. мяшок ячменю.

ашклі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лім, -ліце́, -ля́ць; -лёны; зак., што.

Зашкліць, уставіць шкло.

А. вокны.