Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ашу́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Народны паэт-пясняр у народаў Каўказа.

ашу́ка, -і, ДМу́цы, ж.

Падман, хлусня, ашуканства.

ашука́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Той, хто ашуквае, махляр.

Дробны а.

|| ж. ашука́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. ашука́нскі, -ая, -ае.

ашука́нства, -а, н.

Падман, жульніцтва, махлярства, несумленны ўчынак з карыслівай мэтай.

А. ў гульні.

ашука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Памыліцца, пралічыцца.

А. ў падліках.

2. Расчаравацца ў кім-, чым-н., завесці сябе ў зман.

А. ў сваім выбары.

|| незак. ашу́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.

ашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Наўмысна ўвесці ў зман каго-н., абысціся несумленна з кім-н., не выканаць абяцання.

На цэлых сямнаццаць тысяч ашукала прадаўшчыца.

|| незак. ашу́кваць, -аю, -аеш, -ае.