Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ага́.

1. часц. Ужыв. пры выказванні згоды, сцвярджэння, пры ўспамінанні чаго-н., пры перамене тэмы гутаркі, для выказу у́шчування, папроку.

Чуеш? Ага, чую.

Усе прыехалі? Ага.

Ага, спазніўся?

2. выкл. Вокліч з пераможнай інтанацыяй; выказвае здагадку, радаснае здзіўленне; выражае насмешку, злараднасць, пагрозу і пад.

Ага!

Папаўся!

Ага!

Ты тут!

Ага, разумею.

А ён пераможа.

Ага!

агаблява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Зрабіць гэблем роўнай, гладкай паверхню чаго-н.

А. дошкі.

|| незак. агаблёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. агаблёўванне, -я, н.

ага́ва, -ы, ж.

Шматгадовая травяністая трапічная расліна з шорсткім буйным лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная і для здабывання валакна.

|| прым. ага́вавы, -ая, -ае.

Сямейства агававых (наз.).

агавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

1. Зрабіць агаворку; загадзя папярэдзіць, растлумачыць.

Перш як чытаць даклад, трэба а.

2. Памылкова сказаць не тое, што трэба.

А. ад хвалявання.

|| незак. агаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

агавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.

Спецыяльна адзначыць, зрабіць агаворку.

А. сваю нязгоду.

|| незак. агаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

агаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага.

Згадзіцца без усякіх агаворак.

2. Памылкова ўжытае слова або выраз.

Выпадковая а.

|| прым. агаво́рачны, -ая, -ае.

агаласі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́сіцца; зак.

Напоўніцца якімі-н. моцнымі гукамі (пра паветра, прастору).

Лес агаласіўся спевам птушак.

Вуліца агаласілася плачам.

|| незак. агало́швацца, -аецца і агалаша́цца, -а́ецца.

агаласі́ць, -лашу́, -ло́сіш, -ло́сіць; -ло́шаны; зак., што.

1. Напоўніць якімі-н. гукамі.

А. лес песнямі.

2. Урачыста абвясціць, абнародаваць.

А. тэкст прывітальнай тэлеграмы.

|| незак. агало́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.) і агалаша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. агалашэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

агале́лы, -ая, -ае.

1. Голы, апусцелы.

Агалелае дрэва.

Агалелыя палі.

2. перан. Вельмі бедны, збяднелы, згалелы.

|| наз. агале́ласць, -і, ж.

агале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Агаліцца, страціць покрыва.

Агалелі дрэвы, палі.

2. перан. Збяднець, згалець.

За вайну агалела вёска.

|| наз. агале́нне, -я, н.