Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

агра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае знач. слова «агранамічны», напр.: аграбаза, агравучоба, аграгурток, агралабараторыя.

аграба́нне гл. агрэбці.

аграба́ць гл. агрэбці.

агра́біць гл. грабіць.

аграбіяло́гія, -і, ж.

Навука аб агульных біялагічных заканамернасцях у земляробстве, раслінаводстве і жывёлагадоўлі.

|| прым. аграбіялагі́чны, -ая, -ае.

аграбле́нне гл. грабіць.

агракульту́ра, -ы, ж.

Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне культуры земляробства, паляпшэнне тэхнікі паляводства.

|| прым. агракульту́рны, -ая, -ае.

аграма́дзіна, -ы, мн. -ы, -дзін, ж. (разм.).

Прадмет велізарных памераў.

аграма́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Абагуліць, ператварыць прыватнае, індывідуальнае ў калектыўна-грамадскае.

А. зямлю.

А. жывёлу.

|| незак. аграма́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аграма́джанне, -я, н.

аграма́дны, -ая, -ае.

Вельмі вялікі.

А. дом.