Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ас, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Выдатны лётчык, майстар паветранага бою.

Лётчыкі-асы.

2. Вялікі майстар сваёй справы.

Ас у сваёй справе.

аса́, -ы́, мн. во́сы, -аў, ж.

Перапончатакрылае насякомае з джалам.

Асой у вочы кідацца — назойліва прыставаць, дакучаць.

|| прым. асі́ны, -ая, -ае.

Асінае гняздо (таксама перан.: пра зборышча шкодных людзей, ворагаў і пад.).

асабі́сты, -ая, -ае.

1. Які належыць, уласцівы якой-н. асобе, прызначаны для абслугі якой-н. асобы.

Асабістая бібліятэка.

Асабістая думка.

2. Які датычыцца якой-н. асобы, закранае яе інтарэсы, накіраваны на якую-н. асобу, звязаны з прыватным, сямейным жыццём.

Асабістая крыўда.

Асабістае шчасце.

Спалучэнне асабістага (наз.) з грамадскім.

3. Які ажыццяўляецца якой-н. асобай, зыходзіць ад якой-н. асобы.

А. прыклад.

Асабістая ініцыятыва.

асаблі́васць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Характэрная прымета, адметная якасць, уласцівасць каго-, чаго-н.

А. дзіцячага характару.

Асаблівасці правапісу беларускай мовы.

асаблі́вы, -ая, -ае.

Адметны, не такі, як усе; больш значны, чым звычайна.

Асаблівае старанне.

асабня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Добраўпарадкаваны дом гарадскога тыпу, прызначаны для адной сям’і.

асабо́вы, -ая, -ае.

1. гл. асоба.

2. Які мае адносіны да пэўнай асобы, пэўных асоб.

Асабовы рахунак — рахунак у банку, адкрыты на імя пэўнай асобы.

Асабовая справа — папка з дакументамі якой-н. асобы, што працуе ў пэўнай установе.

Асабовы склад (састаў) — рабочыя, служачыя якой-н. установы, вайсковай часці і пад.

асаве́лы, -ая, -ае (разм.).

Напаўсонны, расслаблены, напаўпрытомны.

Асавелыя вочы.

|| наз. асаве́ласць, -і, ж.

асаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Стаць санлівым, расслабленым.

асаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Падасінавік.

Кош асавікоў.