Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

астало́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., лаянк.).

Дурань, балван, боўдзіла.

асталява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак. (разм.).

Пасяліцца, трывала ўладкавацца, аб’жыцца дзе-н.

А. на новым месцы.

|| незак. асталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

аста́нкі, -аў (высок.).

Цела нябожчыка або тое, што засталося ад яго цела; прах.

аста́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстаная; рэшта.

А. матэрыі.

Астаткі абеду.

2. мн. Тое, што яшчэ збераглося, уцалела.

Расло некалькі бяроз — астаткі даўнейшых прысад.

3. мн. Адходы якога-н. вытворчага працэсу.

Нафтавыя астаткі.

4. Апошняя частка, астача чаго-н.

А. адпачынку.

А. жыцця.

Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам.

|| прым. аста́ткавы, -ая, -ае.

аста́тні, -яя, -яе.

Які яшчэ астаўся ў наяўнасці звыш дадзенага; іншы; апошні.

Узяць астатнія рэчы.

Хутка падышлі і астатнія (наз.). З астатніх сіл стараўся.

аста́цца, астану́ся, астане́шся, астане́цца; астанёмся, астаняце́ся, астану́цца; аста́нься; зак.

Тое, што і застацца.

Астацца без рук (разм.) — знемагчыся ад работы рукамі.

Астацца з носам (разм.) — пацярпець няўдачу.

Астацца ў дурнях (разм.) — аказацца падманутым.

Астацца ў адной кашулі (разм.) — страціць усё ў выніку пажару.

|| незак. астава́цца, астаю́ся, астае́шся, астае́цца; астаёмся, астаяце́ся, астаю́цца.

аста́ча, -ы, ж.

1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшта, рэшткі чаго-н.

2. У матэматыцы: велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзялімага здабытку дзельніка на цэлую дзель.

Шэсць дзеліцца на два без астачы.

Без астачы — цалкам, поўнасцю.

а́стма, -ы, ж.

Хвароба бронхаў або сэрца, якая праяўляецца прыступамі задышкі.

Бранхіяльная а. (спазмы бронхаў).

|| прым. астматы́чны, -ая, -ае (спец.).

астма́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

Хворы на астму.

|| ж. астматы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

асто́йлівасць, -і, ж. (спец.).

Здольнасць судна пры плаванні захоўваць раўнавагу.

А. карабля.