Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аснава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., аснуе́цца; зак.

Тое, што і заснавацца (у 1 знач.).

|| незак. асно́ўвацца, -аецца.

аснава́ць, -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -нуём, -нуяце́, -ную́ць; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

1. Зрабіць аснову тканіны.

2. Закласці, паставіць, пачаць будаваць што-н.

А. хату.

3. перан. Тое, што і заснаваць¹ (у 2 знач.).

|| незак. асно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

асна́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. гл. аснасціць.

2. Снасці, прылады, якімі абсталявана судна, такелаж.

Карабельная а.

3. Тое, што і аснашчэнне (спец.).

А. станкоў.

аснасці́ць, -а́шчу, -а́сціш, -а́сціць; -а́шчаны; зак., што.

1. Абсталяваць снасцямі.

А. судна.

2. перан. Забяспечыць усімі неабходнымі тэхнічнымі сродкамі.

А. народную гаспадарку.

|| незак. аснашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і асна́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аснашчэ́нне, -я, н. і (спец.) асна́стка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.).

асна́шчанасць, -і, ж.

Наяўнасць аснашчэння.

Тэхнічная а. арміі.

аснашчэ́нне, -я, н.

Сукупнасць сродкаў, якімі што-н. аснашчана.

А. рыбалоўнага судна.

асно́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

1. Апорная частка прадмета, каркас, на якім трымаюцца астатнія часткі.

А. машыны.

2. Ніжняя частка якога-н. прадмета або збудавання, падмурак.

Бетонная а.

3. перан. Пачатак, узор, тое галоўнае, на чым будуецца што-н., што з’яўляецца сутнасцю чаго-н.

Эканамічная а. сацыяльнага ладу.

4. мн. Зыходныя, галоўныя палажэнні якой-н. навукі, тэорыі і пад.

Асновы агратэхнікі.

Эстэтычныя асновы паэзіі.

5. Падоўжныя ніткі ў тканіне.

А. палатна.

6. У граматыцы: частка слова без канчатка.

А. слова.

На аснове чаго — зыходзячы з чаго-н., на падставе чаго-н.

Ляжаць (быць) на аснове чаго — быць асноўным у чым-н.

Класці (пакласці) у аснову што, браць за аснову што — браць (узяць) у якасці галоўнага, асноўнага.

|| прым. асно́ўны, -ая, -ае (да 5 знач.).

асноватво́рны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ляжыць у аснове, бярэцца за аснову чаго-н., галоўны.

Асноватворныя навуковыя працы.

асно́ўны¹, -ая, -ае.

Найбольш важны, галоўны.

А. закон — канстытуцыя.

Асноўная работа.

У асноўным — у галоўным, у агульных рысах.

асно́ўны² гл. аснова.