Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асявы́ гл. вось¹.

асягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што.

Ахапіць, акінуць, спасцігнуць.

А. вокам прасторы.

асяда́нне гл. асесці.

асяда́ць гл. асесці.

асядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. гл. сядлаць.

2. перан., каго-што. Сесці верхам на каго-, што-н. (разм.).

Хлапчук спрытна асядлаў бервяно.

3. перан., каго-што. Поўнасцю падпарадкаваць сабе (разм.).

Усіх у сям’і асядлала.

асяло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Тачыльны дробназярністы камень, брусок.

2. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.

3. перан. Сродак праверкі каго-, чаго-н.

Гэта будоўля — а. для маладога спецыяліста.

асяро́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Сярэдняя, больш мяккая частка ствала або сцябла.

2. Унутраная, сярэдняя частка чаго-н.

А. электрамагніта.

3. перан. Цэнтр чаго-н.

А. падзей.

4. Тое, што і асяроддзе (у 1 знач.).

|| прым. асяро́дкавы, -ая, -ае і асяро́дачны, -ая, -ае.

асяро́ддзе, -я, н.

1. Сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў, у якіх існуюць якія-н. арганізмы, жывуць і дзейнічаюць людзі.

Сацыяльнае а.

Навакольнае а.

2. Група людзей, звязаных агульнасцю ўмоў існавання, заняткаў і пад.

Рабочае а. сяброў.

3. спец. Рэчывы, целы, якія запаўняюць якую-н. прастору і маюць пэўныя якасці.

Воднае а.

Пажыўнае а.

|| прым. асяро́ддзевы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Асяроддзевыя фактары.

асятро́вы гл. асетр, асяцёр.

асятры́на, -ы, ж.

Мяса асятра як ежа.

|| прым. асятры́нны, -ая, -ае.