Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асо́ба, -ы, мн. -ы, асо́б, ж.

1. Асобны чалавек у грамадстве, індывідуум.

Роля асобы ў гісторыі.

2. Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона.

Дзядзька наш — а.!

3. Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, яго характару, паводзін і пад.

Усебаковае развіццё асобы.

4. Чалавек, імя якога не хочуць называць (часцей пра жанчыну).

Званіла адна а.

5. Граматычная катэгорыя, якая паказвае аднесенасць да таго, хто гаворыць (першая асоба), з кім гаворыць (другая асоба) ці да таго, хто не з’яўляецца ні тым, хто гаворыць, ні субяседнікам (ці да неадушаўлёнага прадмета) (трэцяя асоба).

Асобы дзеяслова.

Давераная асоба — чалавек, якому што-н. давяраецца, які можа дзейнічаць ад імя таго, хто давярае.

Дзеючая асоба — персанаж у тэатры, персанаж у драматычным творы.

Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтарэс да якой-н. справы.

Службовая асоба — асоба, якая займае пасаду ў дзяржаўнай установе.

|| прым. асабо́вы, -ая, -ае (да 5 знач.).

А. займеннік.

асо́біна, -ы, мн. -ы, -бін, ж. (кніжн.).

Асобны арганізм, які існуе самастойна; індывідуум.

А. мужчынскага полу.

Разнастайнасць асобін расліннага свету.

асо́бны, -ая, -ае.

1. Адасоблены, самастойны.

Асобнае памяшканне.

Ён жыве асобна (прысл.) ад бацькоў.

2. Некаторы, адзінкавы.

Асобныя заўвагі.

асо́бы, -ая, -ае.

1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне.

А. аддзел.

Асобае даручэнне.

2. Адметны, не падобны да іншых, асаблівы.

Асобая думка.

асо́т, -у, М асо́це, м.

Калючая расліна, пустазелле.

|| прым. асо́тавы, -ая, -ае.

асо́ўвацца гл. асунуцца.

асо́ўваць гл. асунуць.

асо́чваць гл. асачыць.