Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асы́пак, -пку, м. (спец.).

Тое, што асыпалася з гары ў выніку разбурэння пароды.

асы́пацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -плецца; зак.

Апасці; абваліцца.

Лісце даўно асыпалася.

|| незак. асыпа́цца, -а́ецца.

|| наз. асыпа́нне, -я, н.

асы́паць, -плю, -плеш, -пле; асы́п; -паны; зак., каго-што.

Тое, што і абсыпаць.

|| незак. асыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.