Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асмакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Тое, што і абсмакаваць.

асма́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Кавалак абвугленага, абсмаленага дрэва, галавешка.

|| прым. асма́лкавы, -ая, -ае.

асмалі́цца, асмалю́ся, асма́лішся, асма́ліцца; зак.

Абгарэць крыху, апаліць сабе скуру, валасы, адзенне і пад.

А. каля агню.

|| незак. асма́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

асмалі́ць¹ гл. смаліць¹.

асмалі́ць² гл. смаліць².

асме́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; -лься; зак., на што і з інф.

Адважыцца што-н. зрабіць, сказаць і пад.

А. на рашучы ўчынак.

А. сказаць.

|| незак. асме́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

асму́глы, -ая, -ае.

1. Тое, што і смуглы; загарэлы.

А. твар.

Асмуглыя рукі.

2. Тое, што і асмужаны (у 1 знач.).

А. лес.

Асмуглае неба.

|| наз. асму́гласць, -і, ж.

асму́жаны, -ая, -ае.

1. Туманны, імглісты; пакрыты смугой.

Асмужаныя далі.

2. Абпалены сонцам; абветраны, загарэлы.

А. твар.

асмужы́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -му́жыць; -му́жаны; зак.

1. што. Зацягнуць, пакрыць смугою, туманам і пад.

Дым пажару асмужыў неба.

2. каго-што. Абветрыць, абпаліць сонцам.

Асмужыў вецер рукі, твар.

асмя́глы, -ая, -ае.

Сухі, перасохлы; які страціў вільготнасць; прывялы ад гарачыні (аб раслінах).

Асмяглая зямля.

Асмяглыя вусны.

|| наз. асмя́гласць, -і, ж.