Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асфа́льт, -у, М -льце, м.

1. Чорная смалістая маса для пакрыцця дарог, вуліц, тратуараў і пад., утвораная ў выніку акіслення нафты і выпарэння яе лёгкіх фракцый.

2. Дарога, пакрытая такой масай.

Выехалі на а.

|| прым. асфа́льтавы, -ая, -ае.

асфальтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) асфальтам (у 1 знач.).

|| зак. таксама заасфальтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. асфальтава́нне, -я, н.