Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

а...¹ (а таксама аб..., аб’..., аба...), прыстаўка.

Абазначае:

1) пашырэнне дзеяння на ўсю паверхню прадмета, накіраванасць яго вакол або па краях прадмета: агарадзіць, агледзець, атынкаваць, ахапіць, акаваць, абпаліць, абабіць;

2) накіраванасць руху міма прадмета, абмінанне яго: абысці (лужыну), абагнуць;

3) ахоп дзеяннем многіх асоб, прадметаў, пашырэнне дзеяння на ўсе прадметы, на ўсіх асоб: абабегаць (усе хаты), адарыць, абдзяліць (падарункамі);

4) празмернасць якога-н. дзеяння: аб’есціся, абпаіць;

5) перавагу над кім-, чым-н. пры выкананні дзеяння: абагнаць, апярэдзіць;

6) наяўнасць недахопу, памылкі ў дзеянні: агаварыцца, абмовіцца;

7) забеспячэнне чым-н. у працэсе дзеяння: абвадніць, аснасціць, абдзернаваць;

8) ператварэнне ў каго-, што-н., станаўленне кім-н., наданне якіх-н. уласцівасцей, якасцей (у выніку дзеяння): ашчаслівіць, ажаніць, ажывіць;

9) дасягненне выніку дзеяння, стану: адзічэць, абрыдзець, апасці, асесці, ажывіцца, аблезці.

а...² (а таксама ан...), прыстаўка.

Абазначае адсутнасць прыметы, уласцівасці, паказанай у асноўнай частцы слова (без прыстаўкі): амаральны, апалітычнасць, алагічны, анаэробы.

аб..., прыстаўка (гл. а...¹).

Ужыв. замест «А...¹»:

а) перад галоснымі: абысці, абыграць, абумовіць, абярнуцца;

б) у некаторых выпадках перад зычнымі: абдумаць, абмяняць, абжаць;

2) нароўні з прыстаўкай «А...¹» перад зычнай: абгарадзіць, абкарыць, абкантаваць (агарадзіць, акарыць, акантаваць);

3) для ўтварэння дзеяслова са знач. прычыніць страту каму-н.: абважыць, абмераць, абхітрыць;

4) для ўтварэння дзеяслова са знач. не ўлічыць, абысці каго-, што-н. пры размеркаванні чаго-н.: абдзяліць, абмінуць.

аб’... (гл. а...¹), прыстаўка.

Ужыв. перад галоснымі літарамі «е», «ё», «і», «я»: аб’есці, аб’ём, аб’інець, аб’яднаць.

аба... (гл. а...¹), прыстаўка.

Ужыв.:

1) перад словам, якое пачынаецца збегам зычных: абабраць, абагнаць, абазначыць;

2) перад зычнымі «б», «п» з наступным апострафам (’), а ў некаторых выпадках і без яго: абаб’ю, абап’ю, абабіць, абаперціся.