а...¹ (а таксама аб..., аб’..., аба...), прыстаўка.
Абазначае:
1) пашырэнне дзеяння на ўсю паверхню прадмета, накіраванасць яго вакол або па краях прадмета: агарадзіць, агледзець, атынкаваць, ахапіць, акаваць, абпаліць, абабіць;
2) накіраванасць руху міма прадмета, абмінанне яго: абысці (лужыну), абагнуць;
3) ахоп дзеяннем многіх асоб, прадметаў, пашырэнне дзеяння на ўсе прадметы, на ўсіх асоб: абабегаць (усе хаты), адарыць, абдзяліць (падарункамі);
4) празмернасць якога
5) перавагу над кім-, чым
6) наяўнасць недахопу, памылкі ў дзеянні: агаварыцца, абмовіцца;
7) забеспячэнне чым
8) ператварэнне ў каго-, што
9) дасягненне выніку дзеяння, стану: адзічэць, абрыдзець, апасці, асесці, ажывіцца, аблезці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)