Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асэнсава́ны, -ая, -ае.

Разумны, свядомы, прадуманы.

А. адказ.

Асэнсавана (прысл.) каменціраваць падзеі.

|| наз. асэнсава́насць, -і, ж.

асэнсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

Усвядоміць, зразумець сэнс, значэнне чаго-н.

А. гістарычныя падзеі.

|| незак. асэнсо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. асэнсава́нне, -я, н. і асэнсо́ўванне, -я, н.

асэ́сар, -а, м. (гіст.).

Судовая службовая асоба, засядацель.

Калежскі асэсар — цывільны чын восьмага класа, а таксама асоба, якая мела гэты чын, у царскай Расіі.

|| прым. асэ́сарскі, -ая, -ае.