аста́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстаная; рэшта.

А. матэрыі.

Астаткі абеду.

2. мн. Тое, што яшчэ збераглося, уцалела.

Расло некалькі бяроз — астаткі даўнейшых прысад.

3. мн. Адходы якога-н. вытворчага працэсу.

Нафтавыя астаткі.

4. Апошняя частка, астача чаго-н.

А. адпачынку.

А. жыцця.

Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам.

|| прым. аста́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)