Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

акр, а́кра, мн. -ы, -аў, м.

Зямельная мера ў некаторых краінах, роўная 4047 м².

акраба́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца акрабатыкай; цыркавы гімнаст.

|| ж. акраба́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. акраба́цкі, -ая, -ае.

акрабаты́зм, -у, м.

Спрыт, дасканаласць у выкананні гімнастычных практыкаванняў.

акраба́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Від спартыўнай гімнастыкі і цыркавога майстэрства.

|| прым. акрабаты́чны, -ая, -ае.

акра́вак, -ра́ўка, мн.а́ўкі, -ра́ўкаў, м.

Абрэзак, кавалак, частка чаго-н. (лыка, скуры і пад).

Рукавіцы з акраўкаў аўчыны.

|| прым. акра́ўкавы, -ая, -ае.

акраве́рш, -а, мн. -ы, -аў, м.

Верш, у якім пачатковыя літары радкоў складаюць якое-н. слова або фразу.

акра́ек, -ра́йка, мн.а́йкі, -ра́йкаў, м. (абл.).

1. Край чаго-н.

А. тканіны.

А. хмары.

2. Тое, што і акравак.

Палавік з акрайкаў.

|| прым. акра́йкавы, -ая, -ае.

акра́ец, -ра́йца, мн.а́йцы, -ра́йцаў, м.

Кавалак хлеба, адрэзаны ад непачатага краю.

Мець свой а. хлеба.

|| памянш. акра́йчык, -а, мн. -і, -аў, м.

акрамя́, прыназ. з Р.

1. За выключэннем, не лічачы каго-, што-н.; апрача.

На рэчцы, а. жанчын, нікога не было.

2. У дадатак да каго-, чаго-н.; больш каго-, чаго-н.

А. дарослых у зале было многа дзяцей.

Акрамя таго, у знач. пабочн. сл. — да таго ж.

Акрамя таго, нам трэба было наведаць хворага.

акрамяне́ць гл. крамянець.