Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аддава́цца гл. аддацца.

аддава́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дае́; незак.

1. чым (разм.). Мець які-н. прысмак, пах і пад.

Бочка аддае рыбай.

2. перан. Нагадваць што-н., мець адценне, рысы чаго-н.

У канцы жніўня ночы аддавалі ўжо восенню.

Думка аддае даўніной.

аддава́ць² гл. аддаць.

аддаі́ць, -даю́, -до́іш, -до́іць; -до́ены; зак., каго і чаго і без дап.

1. Скончыць даіць.

А. кароў.

2. Выдаіць крыху.

А. малака.

|| незак. аддо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

аддале́нне, -я, н.

1. гл. аддаліць.

2. Даль, далёкая адлегласць; месца, якое знаходзіцца на значнай адлегласці ад чаго-н.

Дуб стаяў у аддаленні.

адда́лены, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ці адбываецца далёка; які даносіцца здалёк.

Аддаленыя вескі.

А. шум.

2. Аддзелены вялікім прамежкам часу.

Аддаленая эпоха.

3. перан. Мала падобны; які не мае непасрэднай сувязі з чым-н.

А. гібрыд.

Аддаленае падабенства.

|| наз. адда́ленасць, -і, ж.

аддалі́ць, -далю́, -далі́ш, -далі́ць; -далі́м, -даліце́, -даля́ць; -да́лены; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш далёкім (у прасторы, часе і пад.).

А. прадмет ад фотаапарата.

А. сустрэчу.

2. Выклікаць адчужанасць, стаць прычынай адчужанасці.

Гэтае здарэнне канчаткова аддаліла іх.

|| незак. аддаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. аддалі́цца, -лю́ся, -лі́шся, -лі́цца; -лі́мся, -ліце́ся, -ля́цца; незак. аддаля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. аддале́нне, -я, н.

адда́ны, -ая, -ае.

Прасякнуты любоўю і вернасцю да каго-, чаго-н.

А. змагар.

Адданыя справе людзі.

Аддана (прысл.) працаваць.

|| наз. адда́насць, -і, ж.

аддары́ць, -дару́, -до́рыш, -до́рыць; -до́раны; зак., каму (разм.).

1. Зрабіць каму-н. падарунак у адказ на атрыманы.

2. перан. Аддзякаваць, адплаціць чым-н. за ласку, паслугу.

|| незак. аддо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

адда́цца, -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; зак.

1. каму-чаму і на што. Аддаць сябе ва ўладу пераможцы, здацца; пакарыцца не супраціўляючыся.

А. на чужую волю.

2. каму-чаму. Цалкам прысвяціць сябе каму-, чаму-н.; захапіцца чым-н, паглыбіцца ў што-н. (думкі, мары).

А. навуцы.

3. каму. Уступіць у палавую сувязь з кім-н.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Адгукнуцца, адазвацца, адбіцца; выклікаць сабою якое-н. пачуццё.

У гарах аддалося рэха.

Боль аддаўся ў паясніцы.

5. безас. Будзе аддадзена, заплачана.

Некалі аддасца.

|| незак. аддава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.