адэкало́н, -у, м.
Спіртавы раствор пахучых рэчываў, ужыв. як касметычны і гігіенічны сродак.
Асвяжыцца адэкалонам.
|| прым. адэкало́нны, -ая, -ае.
адэкало́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што (разм.).
Апырскваць адэкалонам.
|| зак. наадэкало́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.
|| звар. адэкало́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. наадэкало́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца.
адэква́тны, -ая, -ае (кніжн.).
Такі, які поўнасцю супадае, роўны чаму-н.
Адэкватныя паняцці.
|| наз. адэква́тнасць, -і, ж.
адэкзаменава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што.
Скончыць экзаменаваць.
адэно́іды, -аў, адз. адэно́ід, -а, М -дзе, м. (спец.).
Пухлінападобныя разрастанні насаглотачных міндалін.
|| прым. адэно́ідны, -ая, -ае.
адэ́пт, -а, М -пце, мн. -ы, -аў, м.
1. (кніжн.). Чалавек, азнаёмлены з тайнамі якога-н. вучэння, секты.
2. перан. Заўзяты паслядоўнік, прыхільнік якога-н. вучэння.
А. анархізму.