Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адо́брыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

Прызнаць добрым, правільным; ухваліць.

А. работу арганізацыі.

А. праект пастановы.

|| незак. адабра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адо́брываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адабрэ́нне, -я, н.

адо́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Пісьмовы ці вусны зварот з заклікам да каго-н.

Паставіць подпісы пад адозвай за мір.

адо́лець, -ею, -ееш, -ее; -ены; зак.

1. каго-што. Перамагчы ў барацьбе, асіліць.

А. ворага.

2. перан., што. Пераадолець якія-н. цяжкасці, перашкоды, справіцца з чым-н., перасіліць у сабе якія-н. пачуцці, жаданні; авалодаць чым-н., засвоіць і пад.

А. курс фізікі.

А. цяжкі экзамен.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго-што. Пра які-н. стан: цалкам ахапіць.

Клопаты адолелі яго.

4. каго-што. Дакучаючы, замучыць, пазбавіць спакою (разм.).

Машкара адолела, няма жыцця.

|| незак. адо́льваць, -аю, -аеш, -ае; наз. адо́льванне, -я, н.

|| наз. адо́ленне, -я, н. (да 1 знач.).

адо́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, мн.

Подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; стажар’е.

адо́раны, -ая, -ае.

Здольны да чаго-н., таленавіты.

А. хлопец.

|| наз. адо́ранасць, -і, ж.

адо́рваць гл. адарыць.

адо́рвень, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Адарваная глыба горнай пароды, прынесеная ледніком.

А. дэвонскай пароды.