Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адлаві́ць, -лаўлю́, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак., каго (што).

1. Скончыць лавіць.

2. Злавіць, вылавіць (спец.).

А. шмат рыбы.

|| незак. адло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. адло́ўліванне, -я, н. (да 2 знач.) і адло́ў, -ло́ву, м. (да 2 знач.; спец.).

адлажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; зак., што.

Тое, што і адкласці (у 1 і 2 знач.).

адлакірава́ць гл. лакіраваць.

адлама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца; зак.

Ломячыся, зламаўшыся, адпасці, аддзяліцца.

Ручка дзвярэй адламалася.

|| незак. адло́млівацца, -аецца і адло́мвацца, -аецца.

адлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны іо́маны; зак., што і чаго.

Ломячы, зламаўшы, аддзяліць; адбіць, адкрышыць.

А. кавалак пароды.

А. кавалак хлеба.

|| незак. адло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і адло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

адле́гласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Прастора, якая раздзяляе два пункты, прамежак паміж чым-н.

Велізарная а. раздзяляе нас.

Трымаць на адлегласці (таксама перан.: пазбягаць блізкіх адносін, збліжэння з кім-н.).

2. Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці.

За гадзіну спадарожнік праходзіць велізарную а.

3. Больш-менш аддаленае месца; далечыня.

Перадача энергіі на далёкія адлегласці.

адле́глы, -ая, -ае.

Аддалены (у прасторы, часе, паводле ступені развіцця).

адле́гчы, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ля́жа, -ля́гуць; -лёг, -ле́гла, -лягло́; зак.

1. Знікнуць, перастаць адчувацца (пра трывогу, боль і пад.), супакоіцца.

Боль ад сэрца адлёг.

Сэрца не камень, адляжа (прыказка). На душы адлягло (безас.).

2. Спасці, паменшаць (пра холад, мароз).

Мароз адлёг.

Пад раніцу адлегла (безас.).

|| незак. адляга́ць, -а́е.

адле́жацца, -жуся, -жышся, -жыцца; -жся і адляжа́цца, -жу́ся, -жы́шся, -жы́цца; -жы́мся, -лежыце́ся, -жа́цца; -жы́ся; зак. (разм.).

Паляжаўшы, адпачыць, аднавіць сілы, акрыяць (пасля хваробы, стомы і пад.).

Адляжаўся ў бальніцы, паправіўся.

|| незак. адле́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адле́жаць, -жу, -жыш, -жыць; -ле́ж і адляжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -лежыце́, -жа́ць; -жы́; -ле́жаны; зак.

1. што. Лежачы доўга або ў нязручнай позе, выклікаць зняменне якой-н. часткі цела.

А. руку.

А. бакі.

2. Хварэючы, праляжаць пэўны час у пасцелі (разм.).

Адляжаў тыдзень у бальніцы.

|| незак. адле́жваць, -аю, -аеш, -ае.