Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адсадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго-што. Аддзяліць ад іншых, пасадзіць на іншае месца.

Адсадзілі свавольніка на заднюю парту.

2. каго. Аддзяліць ад маткі.

А. цяля.

3. што. Аддзяліўшы, пасадзіць у іншым месцы (расліну).

А. малады куст парэчак.

|| незак. адса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адса́джванне, -я, н.

|| прым. адса́дачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

адсалютава́ць гл. салютаваць.

адсапці́ся, -сапу́ся, -сапе́шся, -сапе́цца; -сапёмся, -сапяце́ся, -сапу́цца; -со́пся, -сапла́ся, -ло́ся; -сапі́ся; зак.

Аддыхацца, аднавіць раўнамернае дыханне.

А. пасля бегу.

|| незак. адсо́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адсартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Сартуючы, адабраць, адцзяліць.

А. насенне.

|| незак. адсарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

адсве́чваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Даваць адсвет, адбіваць святло; адліваць колерам чаго-н; адбівацца.

Золатам адсвечвае лісце дрэў.

адсвяткава́ць гл. святкаваць.

адсе́дзецца, -се́джуся, -се́дзішся, -се́дзіцца; -се́дзеўся, -се́дзелася і адсядзе́цца, -сяджу́ся, -сядзі́шся, -сядзі́цца; -сядзі́мся, -седзіце́ся, -сядзя́цца; зак. (разм.).

Ратуючыся ад каго-, чаго-н., схавацца дзе-н., перачакаць што-н.; ухіліцца ад працы, выканання свайго абавязку.

А. ў рэзерве.

|| незак. адсе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адсе́дзець, -се́джу, -се́дзіш, -се́дзіць; -се́дзеў, -се́дзела і адсядзе́ць, -сяджу́, -сядзі́ш, -сядзі́ць; -сядзі́м, -седзіце́, -сядзя́ць; -сядзе́ў, -сядзе́ла; -се́джаны; зак.

1. Адбываючы пакаранне, прабыць які-н. тэрмін у турме.

Ён сваё адсядзеў у астрозе.

А. за растрату.

2. што. Седзячы ў нязручнай позе, давесці да здранцвення якую-н. частку цела.

А. нагу.

3. Прабыць дзе-н., праседзець некаторы час.

А. цэлую гадзіну ў прыёмнай.

|| незак. адсе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адсе́джванне, -я, н. і адсе́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 і 3 знач.; разм.).

адсе́йвацца гл. адсеяцца.

адсе́йваць гл. адсеяць.