адсе́дзець, -се́джу, -се́дзіш, -се́дзіць; -се́дзеў, -се́дзела і адсядзе́ць, -сяджу́, -сядзі́ш, -сядзі́ць; -сядзі́м, -седзіце́, -сядзя́ць; -сядзе́ў, -сядзе́ла; -се́джаны; зак.

1. Адбываючы пакаранне, прабыць які-н. тэрмін у турме.

Ён сваё адсядзеў у астрозе.

А. за растрату.

2. што. Седзячы ў нязручнай позе, давесці да здранцвення якую-н. частку цела.

А. нагу.

3. Прабыць дзе-н., праседзець некаторы час.

А. цэлую гадзіну ў прыёмнай.

|| незак. адсе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адсе́джванне, -я, н. і адсе́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 і 3 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)