аднаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыйсці, вярнуцца да ранейшага нармальнага стану; адрадзіцца.
Аднавілася народная гаспадарка.
Аднавілася здароўе.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Прыпомніцца, зноў узнікнуць у памяці.
Ранейшыя малюнкі аднавіліся ў памяці.
3. Вярнуць сабе ранейшае службовае, прававое становішча.
А. на працы.
А. ў правах.
4. Пачацца зноў пасля перапынку.
Заняткі ў школе аднавіліся.
|| незак. аднаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)