аднаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак.

1. што. Вярнуць да ранейшага нармальнага стану.

А. краіну.

А. здароўе.

2. перан., каго-што. Нанава ўзнавіць, прыпомніць.

А. у памяці.

3. каго. Вярнуць каму-н. ранейшае прававое ці службовае становішча.

А. у правах каго-н.

4. што. Пачаць зноў перарванае дзеянне, адносіны.

А. дружбу.

|| незак. аднаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аднаўле́нне, -я, н.

|| прым. аднаўле́нчы, -ая, -ае (да 1 знач.).

А. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)