Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адначасо́вы, ✂.

Які адбываецца, робіцца ў адзін час з чым-н.

  • Адначасовыя падзеі.
  • Адначасовае абслугоўванне шасці станкоў.

|| наз. адначасовасць, ✂.

адначле́н, ✂.

Лік (літара) або здабытак лікаў (літар) у алгебраічным выразе.

аднашлю́бнасць, ✂, ж.

Форма афіцыйнага шлюбу, калі мужчына мае адну жонку, а жанчына — аднаго мужа; манагамія.

|| прым. аднашлюбны, ✂.

адне́квацца, ✂; незак. (разм.).

Адмаўляцца, ухіляцца ад выканання якога-н. даручэння.

адне́куль, прысл.

Невядома з якога месца, з якой крыніцы.

  • А. наехала людзей.
  • А. выпісаны фразы.

адне́сці, ✂; зак.

  1. Несучы, даставіць куды-н. або каму-н. і занесці.

    • А. кнігі ў бібліятэку.
  2. Перамясціць, перасунуць. Лодку аднесла (безас.) далёка ў мора.

    • А. плот ад вуліцы.
  3. Адкласці, перанесці на далей.

    • А. сустрэчу на верасень.
  4. перан. Уключыць, залічыць у склад якіх-н. прадметаў або з’яў, на чый-н. рахунак, звязаць з пэўным перыядам.

    • А. рукапіс да 16 стагоддзя.

|| незак. адносіць, ✂.

|| наз. аднясенне, ✂, аднос, ✂ і адноска, ✂.

адне́сціся, ✂; зак.

Выявіць свае адносіны, паставіцца пэўным чынам да каго-, чаго-н.

  • Уважліва а. да запатрабаванняў народа.

|| незак. адносіцца, ✂.

|| наз. адносіны, ✂.

адно́, часц.

  1. ліч., гл. адзін.

  2. часц. абмежавальная. Толькі, выключна (разм.).

    • Дзеці цэлы дзень а. гуляюць.
  3. часц. узмацняльная. Узмацняе нечаканасць, раптоўнасць наступлення дзеяння (разм.).

    • Гляджу — а. ж зноў паваліў снег.
  4. злуч. супраціўны. Злучае члены сказа і сказы з адносінамі неадпаведнасці (разм.).

    • Дом добры, а. што халодны.
  5. злуч. уступальны. далучальны. Далучае сказы, якія дапаўняюць або ўдакладняюць выказаныя раней думкі (разм.).

    • Ягад многа, а. еш на здароўе.

адно́йчы, прысл.

  1. Адзін раз.

    • Толькі а. я ездзіў на мора.
  2. Аднаго разу, калісьці.

    • А. вечарам здарылася нечаканае.

адно́лькавы, ✂.

Такі самы, які нічым не адрозніваецца ад іншых; такі як заўсёды.

  • Аднолькавыя ўмовы.

|| наз. аднолькавасць, ✂.