Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абро́к​2, ✂, м.

Корм для коней, звычайна авёс.

  • Не даўшы аброку, не бі кіем па боку (прыказка).

|| прым. аброчны, ✂.

  • Аброчная торба.

абро́слы, ✂.

Які зарос, пакрыўся расліннасцю, валасамі, шчаціннем.

  • Аброслая алешнікам канава.
  • Аброслыя шчокі.

абро́ць, ✂, ж.

Прадмет вупражы, які надзяваецца каню на галаву.

  • Трымаць каня за а.
  • Трымаць на аброці (перан. у строгасці, у паслушэнстве).

|| прым. аброцевы, ✂.

абру́бак, ✂, м.

  1. Адсечаная частка дрэва, палена і пад.

  2. Тое, ад чаго адсечана якая-н. частка.

    • А. хваста.

|| прым. абрубачны, ✂.

абрубі́ць​1, ✂; зак.

Адсячы частку чаго-н., падкарочваючы, падраўноўваючы.

  • А. жэрдку.

|| незак. абрубліваць, ✂.

|| наз. абрубліванне, ✂ і абрубка, ✂.

абрубі́ць​2, ✂; зак.

Падрубіць, падшыць, загнуўшы край чаго-н.

  • А. хусцінку.

|| незак. абрубліваць, ✂.

|| наз. абрубліванне, ✂.

абру́с, ✂, м.

Кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік.

  • Кужэльны а.

|| прым. абрусны, ✂ і абрусавы, ✂.

  • Абруснае палатно.

абрусе́лы, ✂.

Які стаў рускім па мове, звычаях, культуры.

|| наз. абруселасць, ✂.

абрусе́ць, ✂; зак.

Зрабіцца рускім па мове, звычаях, культуры.

|| наз. абрусенне, ✂.

абру́ч, ✂, м.

  1. Вузкі драўляны ці металічны вобад, які набіваецца на бочку, кадушку і пад. для змацавання клёпак.

  2. Сагнутая ў кольца пласціна (або стрыжань, прут і пад.).

    • Гімнастычны а.

|| прым. абручны, ✂.