Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адапта́цыя, , ж.

  1. Прыстасаванне арганізма да новых знешніх умоў.

  2. Спрашчэнне тэксту для малападрыхтаваных чытачоў.

адапхну́цца, ; зак.

Адштурхнуўшыся ад чаго-н., адсунуцца, аддаліцца.

  • А. бусаком ад берага.

|| незак. адпіхацца, і адпіхвацца, .

адапхну́ць, ; зак.

  1. Штуршком адсунуць, аддаліць.

    • А. нагой крэсла.
  2. Моцна напіраючы, адціснуць, прымусіць адысці.

    • Ён адапхнуў мяне і стаў наперадзе.

|| незак. адпіхаць, і адпіхваць, .

адара́ць, ; зак.

  1. Папрацаваць пэўны час на ворыве.

    • А. цэлы дзень.
  2. Узараць нанава поле, на якім загінулі пасевы.

  3. Адпрацаваць за што-н., папрацаваўшы на ворыве.

    • А. за доўг.

|| незак. адворваць, .

адарва́насць, , ж.

Адсутнасць сувязі з кім-, чым-н., адзінота, адчужанасць.

  • А. ад роднага дома.

адарва́цца, ; зак.

  1. Аддзяліцца, адпасці.

    • Гузік адарваўся.
    • Дошка адарвалася.
  2. ад каго-чаго. Аддзяліцца, адысці.

    • Самалёт адарваўся ад зямлі.

З. Аддаліўшыся, страціць сувязь з іншымі.

  • Абоз адарваўся ад атрада.
  • А. ад кампаніі.
  1. Пра войскі: аддаліўшыся, страціць сутыкненне з праціўнікам.

    • А. ад праціўніка.
  2. Перастаць займацца чым-н.

    • Не змог а. ад цікавай кнігі.

|| незак. адрывацца, .

|| наз. адрыў, .

  • Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

адарва́ць, ; зак.

  1. Тузануўшы, рыўком аддзяліць.

    • А. лісток календара.
    • А. гузік.
    • На вайне яму адарвала нагу.
  2. Адняць, адхіліць, перашкодзіць рабіць што-н.

    • А. ад работы.
  3. Разлучыць; пазбавіць сувязі з кім-, чым-н.

    • А. ад сям’і.

|| незак. адрываць, .

|| наз. адрыванне, і адрыў, .

  • Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

адары́ць, ; зак.

  1. Тое, што і абдарыць.

    • А. дзяцей цукеркамі.
  2. перан. Багата надзяліць якімі-н. якасцямі, здольнасцямі.

    • Прырода адарыла яго паэтычным талентам.

|| незак. адорваць, .

адасла́ць, ; зак.

  1. Паслаць, адправіць ад сябе.

    • А. грошы сыну.
  2. Адправіць, накіраваць каго-н. куды-н.

    • А. дзяцей у вёску.
  3. Прапанаваць звярнуцца куды-н., дзе можна знайсці даведку.

    • А. чытача да першакрыніцы.
  4. Адправіць назад пасланае.

    • А. назад бандэроль.

|| незак. адсылаць, .

|| наз. адсыланне, і адсылка, .

|| прым. адсылачны, .

адасо́біцца, ; зак.

Выдзеліцца з агульнага, заняць асобае, ізаляванае становішча.

  • А. ад кампаніі сяброў.

|| незак. адасабляцца, .

|| наз. адасабленне, .