Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адка́зны, ✂.

  1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць, які адказвае за каго-, што-н.

    • А. рэдактар.
    • А. (наз.) за вечар.
  2. Вельмі важны, значны.

    • Адказнае даручэнне.
    • Адказная пасада.
    • А. момант.

|| наз. адказнасць, ✂.

адка́зчык, ✂, м.

  1. Асоба, якой прад’яўлены судовы іск.

    • Удзел у справе істца і адказчыка.
  2. Той, хто нясе адказнасць, адказвае за што-н. (разм.).

    • Брыгадзір за ўсё а.

|| ж. адказчыца, ✂.

адказыра́ць​1, ✂; зак. (разм.).

Прывітаць па-вайсковаму, прыклаўшы правую руку да казырка.

адказыра́ць​2, ✂; зак. (разм.).

У гульні ў карты: адказаць козырам на козыр.

адкаласава́ць, ✂; зак.

Выпусціць колас.

  • Адкаласавала жыта.

адкало́цца​1, ✂; зак.

  1. Аддзяліцца, адпасці ад таго, што колецца, разбіваецца.

    • Адкалолася ручка ад збана.
  2. перан. Парваць сувязь з кім-, чым-н., выйсці са складу якой-н. арганізацыі, групы і пад.

    • А. ад калектыву.

|| незак. адколвацца, ✂.

|| наз. адколванне, ✂ і адкол, ✂.

адкало́цца​2, ✂; зак.

Пра што-н. праколатае: аддзяліцца, адпасці.

  • Шпілька адкалолася.
  • Бант адкалоўся.

|| незак. адколвацца, ✂.

|| наз. адколванне, ✂.

адкало́ць​1, ✂; зак.

  1. Аддзяліць ад цэлага, колючы.

    • А. кавалачак цукру.
  2. перан. Прымусіць парваць з кім-н., выйсці з якой-н. групы, арганізацыі.

    • А. ад родзічаў.
  3. Зрабіць, сказаць што-н. недарэчнае, нечаканае (разм.).

    • А. нумар.

|| незак. адколваць, ✂.

|| наз. адколванне, ✂.

адкало́ць​2, ✂; зак.

Адняць прыколатае або выняць тое, чым прыколата, прышпілена што-н.

  • А. бант.
  • А. шпільку.

|| незак. адколваць, ✂.

|| наз. адколванне, ✂.

адкалупа́ць, ✂; зак. (разм.).

Аддзяліць, калупаючы; адарваць, адкрышыць што-н. чым-н., якой-н. прыладай.

  • А. кавалачак тынку.

|| незак. адкалупваць, ✂.

|| аднакр. адкалупнуць, ✂.