Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адды́хацца, ; зак.

Перавесці дух, пачаць зноў роўна дыхаць.

  • А. пасля бегу.

|| незак. аддыхвацца, .

адды́шка, , ж. (разм.).

Кароткі перапынак для адпачынку.

  • Бегчы без аддышкі.

ад’е́зд, , м.

Адпраўленне ў дарогу.

  • У дзень ад’езду.
  • А. дэлегацыі.

ад’е́здзіцца, ; зак. (разм.).

Тое, што і ад’ездзіць (у 2 знач.).

  • Мы ўжо ад’ездзіліся, няхай цяпер другія ездзяць.

ад’е́здзіць, ; зак. (разм.).

  1. Праездзіць некаторы час.

    • Машына ад’ездзіла 20 гадоў.
  2. Перастаць ездзіць куды-н.

    • Я сваё ад’ездзіў.

ад’е́сці, ; зак.

  1. Адкусіць, адгрызці.

    • Кот ад’еў галаву рыбіны.
  2. Скончыць есці (разм.).

    • У вас адпелі — у нас ад’елі (прымаўка).

|| незак. ад’ядаць, .

ад’е́сціся, ; зак. (разм.).

  1. Паправіцца, пасыцець ад добрай яды; адкарміцца.

    • Кабан ад’еўся.
  2. Наесціся чаго-н. удосталь.

    • Ад’еліся за лета яблыкаў і груш.

|| незак. ад’ядацца, .

ад’е́хацца, ; зак. (разм.).

Тое, што і ад’ехаць (у 1 знач.).

|| незак. ад’язджацца, .

ад’е́хаць, ; зак.

  1. Паехаўшы, аддаліцца на нейкую адлегласць.

    • А. ад сяла кіламетраў пяць.
  2. Паехаць куды-н., пакінуць дом (горад, вёску і пад.).

    • А. на поўнач.
  3. Зрушыцца з месца, адсунуцца (разм.).

    • Засаўка ад’ехала.

|| незак. ад’язджаць, .

аджартава́цца, ; зак.

Адказаць на што-н. сур’ёзнае жартам.

|| незак. аджартоўвацца, .