Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адбі́цца, ; зак.

  1. Тое, што і адламацца.

    • Ручка кубка адбілася.
  2. Даць адпор, абараніцца.

    • А. ад ворага.
  3. Адстаць ад тых, з кім быў разам (разм.).

    • А. ў дарозе ад кампаніі.
  4. Парваць сувязь з кім-, чым-н., перастаць рабіць што-н., займацца чым-н. (разм.).

    • А. ад дому.
    • А. ад вучобы.
    • А. ад рук (перастаць слухацца, падпарадкоўвацца).
  5. Сустрэўшы на шляху перашкоду, змяніць свой напрамак на другі, адваротны (пра гукі, прамяні і пад.).

    • Крык адбіўся рэхам у гарах.
  6. Адлюстравацца на гладкай паверхні.

    • Дрэва адбілася ценем у вадзе.
  7. перан. Адлюстравацца ў вобразах, паняццях.

    • У лірыцы адбілася жыццё людзей.
  8. Атрымаць вонкавае праяўленне, выявіцца (пра пачуцці, стан і пад.).

    • Трывога адбілася на твары жанчыны.
  9. Выклікаць сабой якое-н. пачуццё; адазвацца.

    • Родныя далягляды навек адаб’юцца ў душы.
  10. на кім-чым. Зрабіць уздзеянне, уплыў на каго-, што-н.

    • Цяжкая праца адбілася на здароўі.
  11. Пакінуць адбітак.

    • На пяску адбіліся сляды ног.

|| незак. адбівацца, .

адбі́ць, ; зак.

  1. Аддзяліць, адламаць ударам.

    • А. ручку кубка.
    • А. дошку.
  2. Адкінуць сустрэчным ударам.

    • А. мяч рукою.
    • А. атаку.
  3. перан. Адказваючы на абвінавачанні, прыдзіркі і пад., абвергнуць іх.

    • А. нападкі крытыканаў.
  4. Вярнуць сабе сілаю, з боем.

    • А. горад.
  5. Прыцягнуць, прывабіць да сябе, аддаліўшы ад другога (разм.).

    • А. чужога мужа.
    • А. пакупнікоў.
  6. перан. Прымусіць баяцца што-н. рабіць; знішчаць, адабраць (памяць, жаданне і пад.) (разм.).

    • А. ахвоту спрачацца.
    • Гора адбіла памяць.
  7. што. Адлюстраваць чый-н. вобраз (пра гладкую паверхню).

    • Люстра адбіла малады яшчэ твар жанчыны.
  8. Адлюстраваць, паказаць у вобразах.

    • А. жыццё ў мастацтве.
  9. Абазначыць ударамі, звонам і пад.

    • А. такт рукой.
    • Гадзіннік адбіў дванаццаць.
    • А. тэлеграму (паслаць; разм.).
  10. Ударам пашкодзіць што-н., зрабіць балючым.

    • А. печань.
    • А. глузды.
    • А. далоні.
  11. Навастрыць, выраўнаваць лязо касы і пад., б’ючы малатком.

    • А. касу.
  12. Ударамі размякчыць.

    • А. мяса.
  13. Памераўшы, выдзеліць участак чаго-н. і аддзяліць, перагарадзіўшы.

    • А. участак пашы.

|| незак. адбіваць, .

|| наз. адбіванне, і адбіццё, .

|| наз. адбіўка, , адбой, і адбойка, .

  • Адбіўка касы.
  • Адбой мяча рукой.
  • Адбойка вугалю ў забоі.

адблі́скваць, ; незак. (разм.).

Даваць водбліск; адсвечваць.

  • Маланкі адблісквалі далёкім святлом.

адбо́й, , м.

  1. гл. адбіць.

  2. Сігнал (першапачаткова барабанны), які апавяшчае аб заканчэнні чаго-н.

    • Біць (даць) адбой (таксама перан. адмаўляцца ад свайго рашэння, думкі).
    • А. паветранай трывогі.

  • Адбою няма (не будзе) ад каго-чаго (разм.) — вельмі многа каго-, чаго-н.

адбо́йны, .

Які служыць для адбівання чаго-н.

  • А. малаток.

адбо́йшчык, , м.

Горнарабочы, які пры дапамозе адбойнага малатка аддзяляе кавалкі карысных выкапняў ад масіву.

адбо́р, , м.

  1. гл. адабраць ​1.

  2. Вылучэнне каго-, чаго-н. з якога-н. асяроддзя.

    • Натуральны а. (выжыванне найбольш прыстасаваных, моцных арганізмаў; спец.).

адбо́рачны, .

Які служыць для адбору каго-, чаго-н.

  • Адборачная камісія.
  • Адборачныя спаборніцтвы (спартыўныя спаборніцтвы для адбору мацнейшых спартсменаў).

адбо́рны, .

  1. Адабраны, лепшы па якасці.

    • Адборная бульба.
  2. Вельмі грубы, непрыстойны.

    • За сцяной чулася адборная лаянка.

адбрадзі́ць, ; зак. (разм.).

Правесці мяжу на сенакосе, адмежаваць.

|| незак. адброджваць, .