адбі́ць,
-
Аддзяліць, адламаць ударам.
- А. ручку кубка.
- А. дошку.
-
Адкінуць сустрэчным ударам.
- А. мяч рукою.
- А. атаку.
-
перан. Адказваючы на абвінавачанні, прыдзіркіі пад. , абвергнуць іх.- А. нападкі крытыканаў.
-
Вярнуць сабе сілаю, з боем.
- А. горад.
-
Прыцягнуць, прывабіць да сябе, аддаліўшы ад другога (
разм. ).- А. чужога мужа.
- А. пакупнікоў.
-
перан. Прымусіць баяцца што-н. рабіць; знішчаць, адабраць (памяць, жаданнеі пад. ) (разм. ).- А. ахвоту спрачацца.
- Гора адбіла памяць.
-
што. Адлюстраваць чый
-н. вобраз (пра гладкую паверхню).- Люстра адбіла малады яшчэ твар жанчыны.
-
Адлюстраваць, паказаць у вобразах.
- А. жыццё ў мастацтве.
-
Абазначыць ударамі, звонам
і пад. - А. такт рукой.
- Гадзіннік адбіў дванаццаць.
- А. тэлеграму (паслаць;
разм. ).
-
Ударам пашкодзіць што
-н. , зрабіць балючым.- А. печань.
- А. глузды.
- А. далоні.
-
Навастрыць, выраўнаваць лязо касы
і пад. , б’ючы малатком.- А. касу.
-
Ударамі размякчыць.
- А. мяса.
-
Памераўшы, выдзеліць участак чаго
-н. і аддзяліць, перагарадзіўшы.- А. участак пашы.
||
||
||
- Адбіўка касы.
- Адбой мяча рукой.
- Адбойка вугалю ў забоі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)