адбі́цца,
-
Тое, што і адламацца.
- Ручка кубка адбілася.
-
Даць адпор, абараніцца.
- А. ад ворага.
-
Адстаць ад тых, з кім быў разам (
разм. ).- А. ў дарозе ад кампаніі.
-
Парваць сувязь з кім-, чым
-н. , перастаць рабіць што-н. , займацца чым-н. (разм. ).- А. ад дому.
- А. ад вучобы.
- А. ад рук (перастаць слухацца, падпарадкоўвацца).
-
Сустрэўшы на шляху перашкоду, змяніць свой напрамак на другі, адваротны (пра гукі, прамяні
і пад. ).- Крык адбіўся рэхам у гарах.
-
Адлюстравацца на гладкай паверхні.
- Дрэва адбілася ценем у вадзе.
-
перан. Адлюстравацца ў вобразах, паняццях.- У лірыцы адбілася жыццё людзей.
-
Атрымаць вонкавае праяўленне, выявіцца (пра пачуцці, стан
і пад. ).- Трывога адбілася на твары жанчыны.
-
Выклікаць сабой якое
-н. пачуццё; адазвацца.- Родныя далягляды навек адаб’юцца ў душы.
-
на кім-чым. Зрабіць уздзеянне, уплыў на каго-, што
-н. - Цяжкая праца адбілася на здароўі.
-
Пакінуць адбітак.
- На пяску адбіліся сляды ног.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)