Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мя́це; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; -мёў, -мяла́, -мяло́; -мяці́; -ме́цены; зак., каго-што.

Змятаючы, змахваючы, ачысціць ад пылу, снегу і пад.

А. венікам валёнкі.

|| незак. абмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абме́шванне гл. абмяшаць.

абме́шваць гл. абмяшаць.

абме́шка гл. абмяшаць.

абміна́нне гл. абмяць.

абміна́ць гл. абмінуць.

абміна́ць² гл. абмяць.

абміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

А. вёску.

2. Рухаючыся хутчэй, абагнаць каго-, што-н.

А. пешахода.

3. Не зачапіць, не закрануць.

Куля мяне абмінула.

4. перан. Пазбегнуць, унікнуць чаго-н. (часцей з адмоўем); прапусціць, не звярнуць увагі на што-н.

Злачынцу не а. кары.

|| незак. абміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абмо́віцца, -мо́ўлюся, -мо́вішся, -мо́віцца; зак.

1. Агаварыцца, сказаць не тое, што трэба.

2. Нечакана прыгадаць што-н.; між іншым сказаць тое, пра што не варта было ўпамінаць.

Не абмовіцца (ні адным) словам (разм.) — нічога не сказаць, змоўчаць.

|| незак. абмаўля́цца, -ля́юся, -ля́ешся, -ля́ецца.

абмо́клы, -ая, -ае.

Змакрэлы, мокры.

А. армяк.