Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абакра́сці, -кра́ду, -кра́дзеш, -кра́дзе; абакра́дзены і абкра́сці, -кра́ду, -кра́дзеш, -кра́дзе; абкра́дзены; зак., каго-што.

Тайна (без дазволу) забраць чужое, зрабіць пакражу.

А. краму.

|| незак. абкрада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абкра́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абкрада́нне, -я, н. і абкра́дванне, -я, н.

абкалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., што.

Абтрэсці, абабіць, калоцячы.

А. яблыню.

Вецер абкалаціў садавіну.

|| незак. абкало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

абкало́цца, -калю́ся, -ко́лешся, -ко́лецца; -калі́ся; зак.

Параніць сябе чым-н. калючым у многіх месцах.

А. шыпшынай.

абкало́ць¹, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак., што.

Адбіць, адкалоць кавалкамі што-н. з чаго-н.

А. лёд.

|| незак. абко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абко́лванне, -я, н.

абкало́ць², -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак., каго-што.

1. Пакалоць чым-н. вострым вакол чаго-н. або па ўсёй паверхні; параніць уколамі каго-, што-н.

А. рукі калючкамі руж.

2. Зрабіць ін’екцыю або некалькі ін’екцый лекавых сродкаў вакол якога-н. хворага месца (раны, зуба і пад.).

А. зуб абязбольвальнікам (разм.).

3. Уздзейнічаць на вышэйшую нервовую дзейнасць, зрабіўшы ін’екцыю псіхатропных рэчываў (разм.).

|| незак. абко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абко́лванне, -я, н.

абка́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Абка́паць сябе чым-н.

А. чарнілам.

|| незак. абка́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абкапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Абкружыць сябе землянымі збудаваннямі.

|| незак. абко́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абка́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Запэцкаць, абліць кроплямі чаго-н.

А. абрус чарнілам.

|| незак. абка́пваць, -аю, -аеш, -ае.

абкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Ускапаць зямлю вакол чаго-н.; капа́ючы, абгарнуць, абкідаць што-н. чым-н.

А. фруктовыя дрэвы.

|| незак. абко́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абко́пванне, -я, н. і абко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

абкармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак., каго.

Накарміць звыш меры, на шкоду здароўю.

А. дзіця.

|| незак. абко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абко́рм, -у, м. і абко́рмліванне, -я, н.