абчапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., каго-што.
Тое, што і абчапляць.
|| незак. абчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. абчапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; незак. абчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
абчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.
Абвешаць чым-н. каго-, што-н.
А. ёлку цацкамі.
|| незак. абчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. абчапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца (разм.); незак. абчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
абчаса́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чэ́шацца; зак.
Стаць роўным, гладкім ад часання.
Бервяно добра абчасалася.
|| незак. абчэ́свацца, -аецца.
абчаса́ць, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны; зак., што.
Зрабіць што-н. гладкім, роўным пры дапамозе сякеры; аддзяліць што-н. ад чаго-н. чэшучы.
А. бервяно.
|| незак. абчэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абчэ́сванне, -я, н.
абча́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -ча́х, -хла; зак.
Тое, што і ачахнуць.
абчы́сціцца, -чы́шчуся, -чы́сцішся, -чы́сціцца; зак.
Счысціць бруд, пыл з сябе, са сваёй вопраткі.
А. з дарогі.
|| незак. абчышча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
абчы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак.
1. каго-што. Зрабіць чыстым, ачысціць ад бруду, пылу і пад.
А. сцежку ад снегу.
2. што. Зняць налёт з паверхні чаго-н.
А. посуд.
3. што. Зняць скурку, лушпіны і пад.
А. апельсін.
А. бульбіну.
4. перан., каго-што. Абрабаваць, абакрасці, абабраць (разм.).
А. магазін.
|| незак. абчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.