Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абта́лы, -ая, -ае.

Які абтаў, вызваліўся ад лёду, снегу (зверху, па краях) у выніку яго раставання.

А. бераг ракі.

абтапта́цца, -тапчу́ся, -то́пчашся, -то́пчацца; -тапчы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць абтаптаным, утаптацца.

Снег абтаптаўся.

2. Знасіць, стаптаць абутак.

Зусім абтаптаўся, няма чаго на ногі насунуць.

|| незак. абто́птвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абтапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак., што.

Утаптаць што-н. вакол чаго-н., абмяць нагамі.

А. зямлю каля слупа.

А. сена на возе.

|| незак. абто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

абта́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -а́е; зак.

Вызваліцца зверху ці па краях ад снегу, лёду пры яго раставанні́; растаць зверху, з краёў; зменшыцца ў выніку раставання.

Шыбы абталі.

Ільдзіна абтала.

|| незак. абтава́ць, -тае́.

абтачы́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -то́чыцца; зак.

Стаць гладкім, абточаным.

|| незак. абто́чвацца, -аецца.

абтачы́ць¹, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак., што.

На такарным станку ці з дапамогай якіх-н. інструментаў надаць чаму-н. патрэбную форму, зрабіць гладкім, роўным.

А. дэталь.

|| незак. абто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абто́чка, -і, ДМ -чцы, ж. і абто́чванне, -я, н.

абтачы́ць², 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -то́чыць; -то́чаны; зак., што.

Абгрызці, аб’есці з усіх бакоў (пра чарвей, насякомых).

Чарвякі абтачылі ўсю кару.

|| незак. абто́чваць, -ае.

абто́чны, -ая, -ае.

Прызначаны для абточкі.

А. станок.

абтрапа́цца, -раплю́ся, -рэ́плешся, -рэ́плецца; -рапі́ся; зак.

1. Ачысціць сябе ад чаго-н.

А. ад снегу.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ачысціцца ад кастрыцы (пра лён, пяньку).

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). У выніку доўгай носкі падрацца, абабіцца па краях.

Гарнітур мой зусім абтрапаўся.

абтрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны; зак., што.

1. Абабіць, стрэсці што-н. з чаго-н.

А. пыл з адзення.

2. Ачысціць трапаннем (лён, пяньку).

А. валакно.

3. Падраць, абабіць, абнасіць па краях (пра вопратку).

А. рукавы.