Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абхадзі́ць, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак., што.

Ходзячы, пабываць усюды (у многіх месцах), абысці ўдоўж і ўпоперак.

Абхадзіў ён усе ваколіцы.

абха́зы і абха́зцы, -аў, адз. абха́з, -а і абха́зец, -зца, м.

Народ, які складае асноўнае, карэннае насельніцтва Абхазіі.

|| ж. абха́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак.

|| прым. абха́зскі, -ая, -ае.

абхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак., каго-што.

1. Абняць (рукамі, лапамі і пад.).

Дзяўчынка абхапіла маці за шыю.

2. перан. Акружыць з усіх бакоў (пра агонь, цемру і пад.).

Абхапіў агонь будыніну.

3. Успрыняць цалкам што-н.; зразумець, засвоіць.

А. позіркам краявід.

Адразу а. увесь матэрыял.

4. Распаўсюдзіць сярод каго-н.

А. падпіскай на газеты.

5. Зрабіць абход праціўніка з флангаў з мэтай нанясення ўдару.

Партызаны абхапілі ворага з трох бакоў.

|| незак. абхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

абхваста́ць, -хвашчу́, -хво́шчаш, -хво́шча; -хвашчы́; -хваста́ны; зак., што (разм.).

Хвошчучы, абабіць.

А. пугай лісце з куста.

|| незак. абхво́стваць, -аю, -аеш, -ае.

абхва́т, -у, М -хва́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Даўжыня па акружнасці, роўная адлегласці паміж распасцёртымі рукамі, якімі ахопліваецца што-н. круглае.

Дуб у два абхваты.

2. Таўшчыня чаго-н., якая вымяраецца па акружнасці.

Ствол баабаба дасягае 45 м у абхваце.

абхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Тое, што і ахінуць.

|| незак. абхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абхітры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; зак., каго-што.

Перамагчы каго-н. хітрасцю, перахітрыць.

Усё ж ён абхітрыў мяне.

абхо́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. абысці.

2. Месца, шлях, па якім можна абысці.

Зручны а.

3. Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў), які даглядаецца адным лесніком.

Парадак у абходзе.

4. Манеўр для ўдару ў фланг ці ў тыл праціўніка.

Рушыць палкі ў а.

абхо́джваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго (разм.).

Паддобрываючыся, імкнуцца пераканаць каго-н. у чым-н., схіліць да чаго-н.

абхо́дзіцца гл. абысціся.