Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абрабава́нне гл. рабаваць.

абрабава́ць гл. рабаваць.

абрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. што. Апрацаваць, дагледзець.

А. зямлю.

2. што. Апрацоўваючы, прыдаць чаму-н. патрэбны выгляд, якасць.

А. каштоўны камень.

3. каго-што. Запэцкаць, забрудзіць чым-н. (разм.).

А. кашулю.

|| незак. абрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

абра́д, -у, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый.

А. хрышчэння.

Вясельны а.

|| прым. абра́давы, -ая, -ае і абра́дны, -ая, -ае.

абра́давацца гл. радавацца.

абра́даваць гл. радаваць.

абрадзі́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).

Тое, што і абрадзіцца.

абрадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак. (разм.).

Нарадзіць.

Абрадзілася маладзіца.

абра́днасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Сістэма абрадаў.

Зімовая народная а.

2. Абрадавы звычай.

Выконваць усе абраднасці.

абража́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто абражае каго-н.

|| ж. абража́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.