Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абюракра́ціцца, -ра́чуся, -ра́цішся, -ра́ціцца; зак.

Стаць бюракратам.

Нешта ж ты вельмі хутка абюракраціўся.

|| незак. абюракра́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абюракра́ціць, -ра́чу, -ра́ціш, -ра́ціць; -ра́чаны; зак., каго-што (разм.).

Зрабіць бюракратам, бюракратычным.

А. работу канцылярыі.

|| незак. абюракра́чваць, -аю, -аеш, -ае.