Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абвадні́ць, -ню́, -во́дніш, -во́дніць; -во́днены; зак., што (спец.).

Забяспечыць вадой шляхам збудавання сістэмы каналаў і інш.

А. засушлівыя землі.

|| незак. абвадня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абвадне́нне, -я, н.

Штучнае а.

абвадня́льны, -ая, -ае (спец.).

Які прызначаны для абваднення.

А. канал.

Абвадняльная сістэма.

абва́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца (разм.).

Памыліцца не ў сваю карысць пры ўзважванні чаго-н.

|| незак. абва́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго.

Адпускаючы каму-н. тавар, недаважыць.

А. пакупніка.

|| незак. абва́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абва́жванне, -я, н.

абва́л, -у, м.

1. Падзенне будынка і пад. або часткі якой-н. вялікай масы.

А. сцяны.

А. на шахце.

2. Снежная лавіна або абломкі скал, камяні, якія абрушваюцца з гор.

А. у гарах.

|| прым. абва́льны, -ая, -ае.

абвалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -лакло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ахутаць, пакрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць.

Хмары абвалаклі ўсё неба.

2. Правалачы, працягнуць каго-, што-н. вакол чаго-н.

А. вакол хаты.

|| незак. абвалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абвала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

абвалачы́ся, -лаку́ся, -лачэ́шся, -лачэ́цца; -лачо́мся, -лачаце́ся, -лаку́цца; -ло́кся, -лакла́ся, -лакло́ся; -лачы́ся; зак.

Ахутацца, пакрыцца чым-н.

Неба абвалаклося хмарамі.

|| незак. абвалака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і абвала́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абва́лісты, -ая, -ае.

Які лёгка абвальваецца.

А. бераг.

абвалі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́ліцца; зак.

Абрынуцца, разбурыцца.

Столь абвалілася.

|| незак. абва́львацца, -аецца.

абвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што. Абуры́ць, абрушыць што-н.

А. старыя сцены.

А. падмыты вадою бераг.

2. каго-што. Паваліць каго-, што-н.

А. дрэва.

3. каго. Адолець у барацьбе.

Спрытна схапіў яго, абваліў на падлогу.

|| незак. абва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абва́льванне, -я, н. (да 1 знач.).