або́, злуч.
1. размеркавальны. Ужыв. для супастаўлення членаў сказа і сказаў з узаемным выключэннем, паказваючы на катэгарычнасць выбару аднаго з іх.
Або заўтра, або паслязаўтра.
Або пан, або прапаў (прыказка). Пашукай на паліцы або ў шафе.
Дрыгва зацягне кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок.
2. пералічальна-размеркавальны. Аб’ядноўвае члены сказа і сказы пры пералічэнні.
Каго ты ні вазьмі, дык гэта або матэматык, або фізік, або хімік.
3. далучальны. Ужыв. для злучэння розных назваў аднаго і таго ж паняцця, для паяснення, у знач. іншымі словамі, гэта значыць.
Берагавыя ластаўкі, або беражанкі, спрытна ляталі над вадой.
4. у знач. пыт. часц. Ужыв. ў пачатку пытальных сказаў у знач. хіба?, няўжо? (разм.).
Або ты не ведаеш пра гэта?
або́два, або́двух, Т або́двума, м. і н.; абе́дзве, абе́дзвюх, Т абе́дзвюма, ж., ліч. зб.
Як той, так і другі.
А. сыны служаць у арміі.
Абедзве дачкі вучацца.
або́е, абаіх, ліч. зб.
Як той, так і другі; як той, так і другая; як тое, так і другое.
Жонка мужу нешта шэпча і а. выходзяць.
◊
Абое рабое (разм., неадабр.) — пра людзей, падобных у чым-н., вартых адзін аднаго (па якіх-н. адмоўных якасцях).
або́з, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Некалькі фурманак, падвод з людзьмі або грузам, якія едуць адна за другой.
Абозы з раненымі.
А. з фуражом.
2. Сукупнасць транспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння.
Пажарны а.
◊
Плесціся ў абозе (разм.) — цягнуцца ў хвасце, адставаць ад усіх.
|| прым. або́зны, -ая, -ае.
або́знік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Абозны возчык, фурман.
2. Ваеннаслужачы абозных часцей (разм.).
3. перан. Той, хто адстае, пляцецца ў хвасце (разм.).
Раўняцца па перадавіках, а не па абозніках.
або́зня, -і, мн. -і, -яў, ж.
Халодная будыніна, дзе знаходзяцца калёсы, сані і пад.
На зіму калёсы паставілі ў абозню.
або́і, -яў.
Тое, што і шпалеры.
|| прым. або́йны, -ая, -ае.
Абойная фабрыка.
або́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі; колькасць патронаў у такой рамцы.
А. патронаў.
2. Скаба, абруч і пад., якія служаць для замацавання частак машын, збудаванняў і пад. (спец.).
Жалезабетонная а.
3. перан. Шэраг, набор чаго-н. (пра тое, што з’яўляецца адно за адным; разм., часцей неадабр.).
Цэлая а. аргументаў.