абме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мя́це; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; -мёў, -мяла́, -мяло́; -мяці́; -ме́цены; зак., каго-што.

Змятаючы, змахваючы, ачысціць ад пылу, снегу і пад.

А. венікам валёнкі.

|| незак. абмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)