абмо́віцца, -мо́ўлюся, -мо́вішся, -мо́віцца; зак.

1. Агаварыцца, сказаць не тое, што трэба.

2. Нечакана прыгадаць што-н.; між іншым сказаць тое, пра што не варта было ўпамінаць.

Не абмовіцца (ні адным) словам (разм.) — нічога не сказаць, змоўчаць.

|| незак. абмаўля́цца, -ля́юся, -ля́ешся, -ля́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)