Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абыхо́джанне, , н.

  1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго-н.

    • Просты ў абыходжанні.
    • Далікатнае а.
  2. Уменне карыстацца чым-н.

    • Умелае а. з інструментам.

абыхо́дзіць, ; незак.

  1. гл. абысці.

  2. перан., каго-што і без дапаўнення.

    • Кранаць пачуцці, хваляваць, турбаваць.
    • Гэта яго не абыходзіла.

абыхо́длівы, .

Ветлівы, далікатны ў абыходжанні.

  • Абыходлівая і ласкавая медсястра.

|| наз. абыходлівасць, .

абыя́кавы, .

Які не выяўляе ніякай цікавасці да каго-, чаго-н., безуважны, раўнадушны да ўсяго.

  • А. да людзей чалавек.
  • Абыякавыя адносіны да працы.

|| наз. абыякавасць, .

абы-адку́ль, прысл.

Усё роўна адкуль.

  • Абы-адкуль не браць цытат!

абы-дзе́, прысл.

Дзе папала, дзе ўздумаецца.

  • Бадзяцца абы-дзе.

абы-калі́, прысл.

Усё роўна калі, хоць калі.

  • Прыходзь абы-калі.

абы-ко́лькі, займ.

Усё роўна колькі; колькі можна.

абы-куды́, прысл.

Куды папала, куды-небудзь.

  • Ехаць абы-куды.
  • На экскурсію паслалі не абы-куды, а ў сталіцу.

абы-хто́, займ.

  1. Хто-н., хто папала, любы, кожны.

    • Гэту работу абы-хто можа зрабіць.
  2. (з адмоўем). Пра асобу, якая чым-н. выдзяляецца сярод іншых.

    • Ён не абы-хто!