Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адурэ́ць, ✂; зак.

  1. Страціць здольнасць усведамляць што-н.

    • А. ад ператамлення.
  2. Прыйсці ў стан адурэння ад розных пахаў.

    • Адурэла галава ад чаромхі.

|| незак. дурэць, ✂.

адусю́ль, прысл.

З розных месц, з усіх бакоў.

  • А. чуліся вясёлыя галасы.

адутлава́ты, ✂.

Тое, што і азызлы.

  • А. твар.

|| наз. адутлаватасць, ✂.

адухаві́ць, ✂; зак.

  1. Духоўна ўзвысіць, авысакародзіць, натхніць (кніжн.).

    • А. высокімі ідэаламі.
  2. Прыпісаць (прыродзе, жывёлінам) вышэйшыя духоўныя здольнасці.

|| незак. адухаўляць, ✂.

|| наз. адухаўленне, ✂.

  • А. прыроды.

адухатвары́ць, ✂; зак.

Тое, што і адухавіць.

|| незак. адухатвараць, ✂.

|| наз. адухатварэнне, ✂.

адухо́ўлены, ✂ (кніжн.).

Пранікнуты ўзвышаным пачуццём.

  • А. твар чалавека.

|| наз. адухоўленасць, ✂.

адушаві́ць, ✂; зак.

Надзяліць уласцівасцямі жывых істот.

|| незак. адушаўляць, ✂.

|| наз. адушаўленне, ✂.

адушаўлёны, ✂.

  1. Які належыць да свету жывых істот; жывы (кніжн.).

  2. У граматыцы: які адносіцца да катэгорыі назваў жывых істот.

    • А. назоўнік.

|| наз. адушаўлёнасць, ✂.

адфутбо́ліць, ✂; зак. (разм.).

Пазбавіцца ад каго-, чаго-н., перадаўшы ці пераслаўшы каму-н. другому.

  • А. скаргу другому.

|| незак. адфутбольваць, ✂.

адхадзі́ць​1, ✂; зак. (разм.).

Вылечыць, выратаваць ад смерці пільным доглядам і клопатамі.

  • А. хворага.

|| незак. адходжваць, ✂.