Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адбудава́цца, ; зак.

  1. Закончыць пабудову чаго-н. для сябе.

    • Да восені адбудуемся.
  2. Пабудавацца нанава, аднавіць жыллё пасля разбурэння, пажару і пад.

    • Вёска нанава адбудавалася.

|| незак. адбудоўвацца, .

адбудава́ць, ; зак.

  1. Закончыць пабудову чаго-н. і пабудаваць.

    • Адбудавалі цудоўную школу.
  2. Пабудаваць нанава, аднавіць што-н. пасля разбурэння, пажару і пад.

    • А. горад.

|| незак. адбудоўваць, .

|| наз. адбудова, .

|| прым. адбудоўчы, .

  • А. перыяд.

адбуксі́раваць, ; зак. (спец.).

Адвесці на буксіры.

  • А. баржу.

адбы́цца, ; зак.

Ажыццявіцца, прайсці, быць праведзеным; здарыцца.

  • Раніцай на заводзе адбыўся мітынг.
  • Прэм’ера спектакля адбылася вечарам.

|| незак. адбывацца, .

адбы́ць, ; зак.

  1. Выканаць якую-н. павіннасць; прабыць вызначаны тэрмін дзе-н.

    • А. чаргу на дзяжурстве.
    • А. тэрмін пакарання.
  2. Паехаць, адправіцца куды-н. (афіц.).

    • Баец выпісаўся і адбыў на фронт.
  3. Абысціся, абмежавацца чым-н.

    • Дзякуем не адбудзеш (прымаўка).

  • Не адбудзе і не прыбудзе (разм.) — не будзе ні выгоды, ні страты.

|| незак. адбываць, .

|| наз. адбыванне, .

|| наз. адбыццё, .

адбялі́ць, ; зак.

Зрабіць белым, выбеліць.

  • А. палатно.

|| незак. адбельваць, .

|| наз. адбельванне, і адбелка, .

  • Адбельванне драўніннай масы.

|| прым. адбельны, і адбелачны, .

  • Адбельны цэх.
  • Адбелачныя матэрыялы.

адва́біць, ; зак. (разм.).

Вабячы, адцягнуць, адвесці.

  • А. паляўнічага.

|| незак. адвабліваць, .

адва́га, , ж.

Смеласць, рашучасць.

  • Узнагародзіць за адвагу.
  • А. гарады бярэ (прыказка).

адва́дзіць, ; зак. (разм.).

Адвучыць ад якой-н. прывычкі, ад хаджэння да каго-н. або куды-н.

  • А. ад курэння.

|| незак. адваджваць, .

адвадзяне́лы, .

Які адвадзянеў, стаў вадзяністым.

  • Адвадзянелае чарніла.