адбы́ць, ; зак.

  1. Выканаць якую-н. павіннасць; прабыць вызначаны тэрмін дзе-н.

    • А. чаргу на дзяжурстве.
    • А. тэрмін пакарання.
  2. Паехаць, адправіцца куды-н. (афіц.).

    • Баец выпісаўся і адбыў на фронт.
  3. Абысціся, абмежавацца чым-н.

    • Дзякуем не адбудзеш (прымаўка).

  • Не адбудзе і не прыбудзе (разм.) — не будзе ні выгоды, ні страты.

|| незак. адбываць, .

|| наз. адбыванне, .

|| наз. адбыццё, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)