Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абляпі́цца, ✂; зак. (разм.).

Абляпіць сябе чым-н.

  • А. гарчычнікамі.

|| незак. аблеплівацца, ✂.

абляпі́ць, ✂; зак.

  1. Прыліпнуць з усіх бакоў да каго-, чаго-н.

    • Гліна абляпіла чаравікі.
    • Мурашкі абляпілі цукар (перан. населі кругом).
  2. Наклейваючы, пакрыць чым-н.

    • А. сцены афішамі.

|| незак. аблепліваць, ✂.

аблясі́ць, ✂; зак. (спец.).

Засадзіць лесам якую-н. плошчу, мясцовасць.

  • А. стэпы.

|| наз. аблясенне, ✂.

абляце́ць, ✂; зак.

  1. каго-што і вакол каго-чаго. Праляцець вакол або збоку, абмінуўшы каго-, што-н.

    • А. вакол Зямлі.
  2. Лётаючы, пабываць у многіх месцах.

    • А. усю краіну.
  3. перан. Хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца ўсім вядомым (пра навіны, чуткі і пад.).

    • Горад абляцелі чуткі.
  4. Апасці, абсыпацца (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.).

    • Ліпавы цвет абляцеў.
  5. Адваліцца, адпасці.

    • Тынк са сцен абляцеў.

|| незак. аблятаць, ✂ і аблётваць, ✂.

|| наз. аблёт, ✂.

|| прым. аблётны, ✂.