абляце́ць, ; зак.

  1. каго-што і вакол каго-чаго. Праляцець вакол або збоку, абмінуўшы каго-, што-н.

    • А. вакол Зямлі.
  2. Лётаючы, пабываць у многіх месцах.

    • А. усю краіну.
  3. перан. Хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца ўсім вядомым (пра навіны, чуткі і пад.).

    • Горад абляцелі чуткі.
  4. Апасці, абсыпацца (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.).

    • Ліпавы цвет абляцеў.
  5. Адваліцца, адпасці.

    • Тынк са сцен абляцеў.

|| незак. аблятаць, і аблётваць, .

|| наз. аблёт, .

|| прым. аблётны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)